Пікет у падтрымку шамана Аляксандра Габышава адбыўся сёння ў Якуцку на плошчы Леніна. Мерапрыемства працягвалася каля дзвюх гадзін. Афіцыйна агучанай тэмай было патрабаванне пра абавязковае выкананне праў Габышава, паводле другога артыкула Канстытуцыі Расіі, піша yakutia.info.

У самым пачатку паліцыя спрабавала забараніць пікет на падставе таго, што не было агароджы вакол месца пікета. Аднак ініцыятар і арганізатар мерапрыемства Сулустаана Мыраан заявіла, што пікет прайшоў усе ўзгадненні, а адсутнасць агароджаў — гэта недахоп самой паліцыі, якая сама ўпусціла гэты момант.

Па прыблізных ацэнак, удзельнікаў было да 60 чалавек. Людзі трымалі плакаты з заклікамі: «Свабоду шаману», «Не парушэнню артыкула 2 Канстытуцыі РФ», «Свабоду перамяшчэння артыкула 27 Канстытуцыі РФ», «Жывіце свабодна — гэта закон», «Свабоду веравызнання», «Расія з табой», «Свабоду народаўладдзю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0