Расійская прапагандыстка Вольга Скабеева пракаментавала абмоўку Аляксандра Лукашэнкі, вымаўленую падчас сустрэчы з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім.

Яна дапусціла, што такім чынам беларускі лідар троліць Зяленскага. «Альбо сапраўды выпадкова назваў Украіну Расіяй, а потым такі: «спужаўся, думаю, няўжо я Уладзімір Уладзіміравіч зараз вам сказаў»», — адзначыла яна.

4 кастрычніка на II форуме рэгіёнаў Украіны і Беларусі Лукашэнка падчас выступу, прысвечанага аднаўленню тавараабароту з Украінай, абмовіўся і вымавіў «рэгіёны Расіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0