Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган паведаміў пра завяршэнне падрыхтоўкі да ваеннай аперацыі ў раёнах Сірыі на ўсход ад ракі Еўфрат, піша Anadolu.

«Камандаванне атрымала неабходныя ўказанні. Наземная аперацыя пройдзе пры падтрымцы авіяцыі. Прыйшоў час актывізаваць намаганні па ўстанаўленні міру ў Сірыі», — сказаў Эрдаган на сустрэчы з функцыянерамі кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця ў Анкары.

Прэзідэнт Эрдаган падкрэсліў, што мэта Турцыі — прынесці мір на ўсход ад Еўфрата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0