У Тайландзе ў нацыянальным парку Хао-яй шэсць сланоў упалі ў вадаспад і загінулі, спрабуючы дапамагчы адзін аднаму. Прычынай здарэння стала падзенне ў вадаспад сланяня, перадае BBC.

Іншыя сланы спрабавалі яму дапамагчы і таксама ўпалі ў вадаспад.

Яшчэ двух сланоў знайшлі на краі скалы, іх удалося выратаваць.

Аднак лёс сланоў выклікае непакой. Жывёлам, якія засталіся без свайго статку, будзе вельмі складана знайсці ежу і забяспечыць сабе абарону. Акрамя таго, сланы здольныя адчуваць эмацыйную прыхільнасць і любоў да сваіх суродзічаў.

На гэтым вадаспадзе ўжо здараліся падобныя інцыдэнты. У 1992 годзе тут загінулі восем сланоў.

Усяго ў Тайландзе каля 7 тысяч азіяцкіх сланоў, палова з іх у няволі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0