president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што часам доўга перажывае пасля прыняцця жорсткіх кіраўнічых рашэнняў. Гэтым ён падзяліўся падчас сустрэчы ў Акадэміі кіравання, піша БелТА.

«Я чалавек сістэмны. Мне трэба, каб парадак быў усюды і гэтак далей, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Пакараць, звольніў з працы, потым пачынаеш гэта ўсё круціць… Страшна цяжка. Гэта проста так не праходзіць. Гэта ўсё рубцуецца на тваім сэрцы, застаецца. Тым больш, я ўспрымальны чалавек».

«Бывае і так, што часам крутанеш і па справе, а потым падумаеш: ну, раскідвацца людзьмі таксама нельга. І кіруеш іх туды (на адведзены ўчастак працы) з такім заданнем пад асаблівы прыцэл: ідзі і паказвай. І яны гэта разумеюць», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0