Былы кіраўнік Інстытута памежнай службы Васіль Гедзько вылучыў сваю кандыдатуру на парламенцкія выбары па Дняпроўска-Бугскай акрузе №10. Аднак пікантнасць сітуацыі ў тым, што Гедзько не ўзгадніў свой паход у дэпутаты ні з кім.

Ад вертыкалі па акрузе ідзе старшыня драгічынскага савета дэпутатаў Святлана Барташ. Хутчэй за ўсё, менавіта яна і стане дэпутаткай.

Калі пра ініцыятыву Гедзько стала вядома, то на яго паліўся бруд на адмысловых рэгіянальных сайтах, якія звычайна ачарняюць апазіцыю. Пісалі, што генерал-маёр ставіцца да людзей, як да гною, а сам ласы на жанчын.

Гедзько праз такія публікацыі ўсё ж не адмовіўся ад ініцыятывы балатавання. Здаў тысячу з лішнім подпісаў. Але акружная выбарчая камісія ўсё ж адмовіла яму ў рэгістрацыі. Сам Гедзько адмаўляецца ад каментароў з гэтай нагодай.

Глядзі таксама: Генерал-пагранічнік вырашыў стаць дэпутатам, але на яго раптам пачалі выліваць бруд

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?