Па дадзеных на 1 кастрычніка, колькасць шматдзетных сем'яў у Мінску перавысіла 15,5 тыс. У іх растуць 49,8 тыс. дзяўчынак і хлопчыкаў, паведамляюць Мінск-навіны.
Топ-3 самых шматдзетных узначальвае, безумоўна, Фрунзенскі раён, дзе пражываюць 4 504 шматдзетныя сем'і. На другім месцы - Маскоўскі (2 353), на трэцім - Ленінскі (1 915).





