Смяротная аварыя адбылася на 28-м км дарогі, якая злучае Гродна з мяжой Літоўскай Рэспублікі, вечарам 3 лістапада. Каля 20.00 «Рэно Лагуна», за рулём якой быў 31-гадовы кіроўца, збіла чалавека, піша СК

Пацярпелы выйшаў з-за машын, ён не быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы. Загінулы быў жыхаром Маскоўскай вобласці.

Абставіны і прычыны аварыі высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0