Шчупака вагой амаль 7 кг злавілі ў вадаёме каля Нацыянальнай бібліятэкі вечарам 3 лістапада. Пра ўнушальны ўлоў «Мінск-Навінам» распавёў мінчук Аляксей.

Пастаяць з вудай яму давялося літаральна паўгадзіны.

— Гэта яшчэ не самая вялікая здабыча ў гэтым вадаёме, выцягваў рыбінку і 13 кг, — сціпла кажа рыбак і дадае, што гэты экзэмпляр ужо «забраніравалі» да стала. А звычайна ён ўлоў выпускае назад у ваду.

У Сляпянскай воднай сістэме, да якой адносіцца вадаём ля Нацбібліятэкі, водзяцца плотка, акунь, карась. Цікава, што дадзеная сістэма ніколі не зарыблялася адмыслова. Рыбы заводзяцца самі.

Ну як самі. Той жа Аляксей прызнаецца, што ўжо гадоў 10 перыядычна закідвае малькоў у вадаём.

— Каб потым з вудай пастаяць у задавальненне, — тлумачыць суразмоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0