Фота Уладзя Грыдзіна
У судзе Мінскага раёна 4 лістапада праходзяць адміністрацыйныя працэсы адносна абаронцаў Курапатаў, у сувязі з бойкай, што адбылася ля рэстарацыі «Поедем поедим» днём раней, піша Радыё Свабода.
Першым судзілі Дзяніса Урбановіча — лідара «Маладога фронту». Актывіста прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыі і дробным хуліганстве. Паводле суда, гэта ён учыніў бойку на ўваходзе ў рэстаран, крычаў і парушаў грамадскі парадак.
Урбановіч не прызнаў віну. Паводле яго, бойку каля ўвахода справакавалі ахоўнікі ўстановы. Урбановіч прасіў дапытаць у судзе супрацоўнікаў АМАП, якія фігуруюць у пратаколе на яго.
У выніку Дзяніс быў аштрафаваны на 1657 рублёў.
Чатырох абаронцаў Курапатаў будуць судзіць у Мінскім раённым судзе





