Жыхар Мастоўскага раёна частаваў пляменніка ўласнаручна вырашчанай марыхуанай, паведамляе міліцыя.
Першапачаткова ў поле зроку супрацоўнікаў міліцыі трапілі трое 25-гадовых хлопцаў. Пры сабе ў іх былі выяўленыя наркотыкі. Аказалася, што марыхуану хлопцам перадаў дзядзька аднаго з іх, работнік мясцовага сельгаспрадпрыемства.
Мужчына растлумачыў, што наркотык ён перадаваў пляменніку ў прэвентыўных мэтах. Такім чынам ён хацеў адбіць у яго жаданне ўжываць больш небяспечныя рэчывы.
Аказалася, што мужчына доўгі час на дачы вырошчваў наркатычныя расліны. Дома ў яго знайшлі ёмістасці са здробненай марыхуанай, прыстасаванні для палення. Акрамя таго, у доме яшчэ сушыліся тры кусты марыхуаны.
Распачалі крымінальныя справы.





