3 лістапада ў Мастоўскім раёне загарэлася салома ў полі мясцовага сельгаспрадпрыемства каля вёскі Касілы. Да месца надзвычайнага здарэння неадкладна накіраваліся падраздзяленні МНС.
Агнём знішчана каля 100 тон саломы ў рулонах. Людзі не пацярпелі. Прычына ўзгарання — свавольства дзяцей з агнём.
Высветлілася, 12-гадовыя хлопчык і дзяўчынка гасцявалі на вакацыях у сваіх бабуль у вёсцы. На вуліцы хлапчук знайшоў запальнічку. Гуляючы, дзеці ўзлезлі на салому, і запальнічка, якая гарэла, упала на цюк. Дзеці паспрабавалі патушыць полымя, але гарэнне хутка распаўсюджвалася з рулона на рулон. Яны спалохаліся і збеглі.





