3 лістапада ў іспанскай Севільі прайшла цырымонія ўручэння прэміі MTV Europe Music Awards. «Найлепшым расійскім выканаўцам» прызналі не расіяніна або расіянку, а ўкраінскую спявачку Maruv.
У лютым 2019 года Maruv уляпалася ў скандал і страціла магчымасць удзельнічаць у «Еўрабачанні». Ёй прапанавалі падпісаць кантракт, згодна з якім яна павінна была ў тым ліку адмовіцца ад гастроляў у Расіі, але спявачка адмовілася.





