Аднаго з беларусаў, якія пацярпелі ў выніку аварыі ў Германіі, ужо выпісалі, другога адпусцяць дамоў праз тыдзень, паведамляе СТБ.
Пасольства звязалася з клінікамі і дактарамі, якія займаюцца нашымі кіроўцамі. Адзін з вадзіцеляў ужо выпісаны, яго здароўю нічога не пагражае. Другі будзе знаходзіцца на лячэнні яшчэ прыкладна на працягу тыдня.
Кіроўца фуры і яго напарнік былі шпіталізаваны ў выніку аварыі, якая здарылася напярэдадні недалёка ад горада Ібенбюрэна ў Германіі.
Фура зачапіла агароджу трасы, перасекла дзве суцэльныя паласы, зноў урэзалася ў агароджу і перакулілася.
Паводле папярэдняй інфармацыі, вялікагруз з Беларусі перавозіў кветкі.
Шкода ад ДТЗ ацэньваецца прыкладна ў 130 тысяч еўра.





