Канадскага акцёра Кіану Рыўза западозрылі ў рамане з мастачкай Аляксандрай Грант. Пра гэта паведамляе выданне Mirror.

Пару заўважылі разам на дабрачынным мерапрыемстве LACMA Art + Film ў Музеі мастацтваў Лос-Анджэлеса. Яны ўсміхаліся і трымаліся за рукі. Пры гэтым 55-гадовы Рыўз і 46-гадовая Грант знаёмыя досыць даўно — у 2011 годзе выйшла кніга Ode To Happiness («Ода шчасцю»), над якой яны працавалі разам. У 2015 годзе з'явілася іх іншая сумесная кніга Shadows («Цені»).

У снежні 1999 года ў артыста і яго каханай, актрысы Джэніфер Сайм, нарадзілася мёртванароджаная дачка. Праз два гады Сайм загінула ў аўтакатастрофе. З тых часоў Рыўз не рабіў афіцыйных заяў аб сваім асабістым жыцці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0