Кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Змітра Казакевіча, які быў 3 лістапада затрыманы і збіты ў Курапатах, знялі з выбараў, паведамляе сайт БХД.

Мінская Свіслацкая камісія 5 лістапада адзінагалосна прагаласавала за яго зняцце.

«Больш я не кандыдат», — адзначыў актывіст. Паводле яго, зняцце было абсалютна спрагназаваным рашэннем.

Раней стала вядома, што Змітра Казакевіча, які быў затрыманы і збіты 3 лістапада ў Курапатах, выклікаюць у акруговую Свіслацкую камісію № 94 на «сур’ёзную размову».

Казакевіча затрымалі 3 лістапада за спробу прайсці на тэрыторыю рэстарана «Поедем-поедим» ля Курапатаў. На яго склалі адміністрацыйныя пратаколы за хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0