На 88-ым годзе жыцця памёр Леанід Фёдаравіч Яўменаў, доктар філасофскіх навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, беларускі паэт.

Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў у Чэрыкаве. Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ. У 1961—1970 гг. — дацэнт Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1970—1971 гг. — лектар ЦК КПБ. З 1971 — міжнародны чыноўнік у дэпартаменце сацыяльных, гуманітарных навук і культуры ЮНЕСКА, з 1975 года — загадчык кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму БДУ, з 1979 — загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1982 года — загадчык аддзела навуковай інфармацыі АН БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1981 г.

Выступаў у друку з мастацкімі творамі з 1949 года. Выдаў зборнікі паэзіі «Чужая планета» (1980) і «Блізкія далі» (1983).

Аўтар навуковых прац па філасофіі, этыцы і эстэтыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0