Міністэрства навукі і тэхналогій Кітая абвясціла, што дзве паралельныя групы зоймуцца працамі па стварэнні сетак 6G. Па выніках даследаванняў яны павінны прадставіць у міністэрства навукі свае прапановы, паведамляе CNBC.
Ідэя 6G знаходзіцца на зачаткавым узроўні, і пакуль што зусім незразумела, як падысці да гэтага пытання з тэхнічнага пункта гледжання.
Між тым аб сваіх распрацоўках па гэтай тэме заяўляў у верасні СЕО кампаніі Huawei. Ён таксама сказаў, што сам праект знаходзіцца на вельмі ранняй стадыі, і пройдзе вельмі шмат часу, перш чым гаворка пойдзе пра яго ўкараненне ў жыццё.
У пачатку лістапада Кітай апынуўся адной з першых краін, якія запусцілі камерцыйныя сеткі 5G.





