Паводле ведамства, 14% апытаных, старэйшых за 16 гадоў, паведамілі, што былі шчаслівыя на працягу ўсяго абранага перыяду, а 48% — амаль увесь гэты час. 8% адчувалі сябе шчаслівымі часам, а 2% — зусім нешчаслівымі. У параўнанні з 2013 годам агульная доля шчаслівых людзей у ЕС вырасла на два працэнтныя пункты.
Самымі шчаслівымі (па 76%) сябе назвалі жыхары Нідэрландаў, Аўстрыі і Фінляндыі, за імі — Люксембурга (74%), Іспаніі (72%) і Даніі (70%). Самыя нізкія паказчыкі ў Латвіі (31%), Балгарыі (35%), Харватыі (42%) і Літве (45%).





