Акруговая выбарчая камісія па Мінскай-Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе №99 вынесла папярэджанне кандыдатцы Алене Талстой за «Ланцуг памяці» каля КДБ 29 кастрычніка ў гадавіну «чорнай ночы» 1937 года.
«Ланцуг памяці-2019». Фота: svaboda.org.
Сам факт парушэнняў выбарчага заканадаўства 29 кастрычніка кандыдаткай устанавілі сябры камісіі па іншай акрузе — Купалаўскай №95.
Камісія ўстанавіла, што пікет каля КДБ прысвечаны ахвярам НКВД, расстраляным беларускім дзеячам культуры і навукі, не з'яўляўся перадвыбарнай агітацыяй і не меў на мэце заахвоціць выбаршчыкаў да ўдзелу ў выбарах.
«Мела месца распаўсюджванне паведамленняў Талстой, якiя распальваюць нацыянальную варожасць (Саюз з Расіяй — заўсёды вайна, галеча, рэпрэсіі супраць беларусаў)», — адзначаецца ў рашэнні.
Камісія вынесла папярэджанне Талстой за тое, што інфармацыйны стэнд, размешчаны ў рамках правядзення пікета, змяшчаў інфармацыю, не звязаную з перадвыбарнай агітацыяй і быў напоўнены інфармацыяй, якая не адносіцца да выбарчай кампаніі.