Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас размовы з журналістамі ў Белым доме заявіў, што ён разглядае магчымасць прыехаць у Расію на парад Перамогі ў Маскве 9 мая наступнага года, піша Reuters.

Па словах Трампа, ён па-ранейшаму разважае над прапановай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна прыехаць на святкаванне 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

«Я цаню запрашэнне. Гэта адбылося як раз у разгар палітычнага сезона, таму я пагляджу, ці змагу я гэта зрабіць, але я б з задавальненнем паехаў, калі б мог», — сказаў кіраўнік Белага дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0