9 лістапада ноччу на трасе М-10 каля вёскі Хуснае Петрыкаўскага раёна адбылося ДТЗ, паведамляе МНС. У выніку аварыі 10-гадовая пасажырка апынулася заціснутай у скурочаным мікрааўтобусе.
Фота: МНС.
Работнікі МНС з дапамогай гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады «Вэбер» змаглі дастаць дзяўчынку. Выратаваная з пераломамі шпіталізаваная.





