У Іраку больш за месяц не спыняюцца акцыі пратэсту, якія суправаджаюцца гвалтам і беспарадкамі. Яны забралі жыцці больш як 300 чалавек, яшчэ каля 15 тыс. пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прадстаўніка камісіі па правах чалавека краіны.

У Іраку з пачатку мінулага месяца не спыняюцца акцыі пратэсту супраць пагаршэньня ўмоваў жыцця, росту беспрацоўя і карупцыі. Практычна паўсюдна яны суправаджаюцца гвалтам і беспарадкамі. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі ўрада Адэля Абдэль Махдзі і правядзення датэрміновых выбараў у парламент.

Аднак кіраўнік урада адназначна заявіў, што яго адстаўка або роспуск заканадаўчага органа прывядуць краіну да поўнай стагнацыі і не будуць спрыяць рэформам, даўшы тым самым зразумець, што кабмін працягне працу, нягледзячы на ​​апошнія падзеі ў краіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?