«З выявай святыні краявід становіцца асаблівым. І гэты бліскучы дуэт, пад акампанемент мастацкай фатаграфіі і падрабязных апісанняў, загучаў у новай кнізе.
На яе старонках сабраны прыклады ўнікальнай архітэктурнай спадчыны з розных куткоў Беларусі, якія выглядаюць надзвычай эфектна на фоне маляўнічых відарысаў. У кнігу былі адабраны найлепшыя фотаздымкі з адлюстраваннямі храмаў у краявідзе, якія я рабіў на працягу 20 гадоў, — напісаў аўтар. —
У кнізе змешчаны 152 фатаграфіі, на якіх адлюстраваны 86 храмаў і мноства краявідаў — як са знакавых, так і менш вядомых куткоў нашай Радзімы. Кожны здымак храма суправаджаецца падрабязным апісаннем, складзеным з дзвюх частак. У першай частцы, падрыхтаванай вядомым гісторыкам архітэктуры Сяргеем Харэўскім, пададзена дакладная навукова-гістарычная інфармацыя. Другая частка — лірычная, яна напісана мною. У ёй я распавядаю пра тое, што засталося па-за кадрам, ды пра ўласныя пачуцці і ўспаміны, звязаныя са стварэннем кожнага фотаздымка».
Набыць гэты выдатны альбом, а таксама іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648
Чытайце таксама: «Беларусь. Храм і краявід». Выйшаў новы альбом Дзяніса Раманюка: невымоўнае хараство





