Учора, 9 лістапада, каля 4 гадзін раніцы аўтамабіль «Форд Транзіт» рухаўся па аўтадарозе «мяжа Расійскай Федэрацыі - Гомель - Кобрын» з боку Жыткавіч у напрамку Калінкавіч, паведамляе тэлеграм-канал МУС.

Выбраўшы небяспечную хуткасць руху, на 223-м кіламетры дарогі кіроўца не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у левы па ходзе руху кювет. Пасля ўдару аб дрэва аўтамабіль перакуліўся.

У выніку ДТЗ пацярпела 10-гадовая дачка кіроўцы, якая ехала на пярэднім пасажырскім сядзенні без дзіцячага крэсла і не прышпіленая рамянём бяспекі. Яна атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была шпіталізаваная.

Кіроўца 1985 г.н., а таксама яшчэ адзін пасажыр 1981 г.н., не пацярпелі.

Праверка на алкатэстары паказала ў парах выдыханага кіроўцам паветра 1,18 праміле алкаголю. Раней ён быў пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі. Мікрааўтобус не меў допуску да ўдзелу ў дарожным руху і страхоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0