У выпадку перамогі ў госцевым паядынку 28-га тура над «Іслаччу» свой першы ў гісторыі чэмпіёнскі тытул могуць атрымаць футбалісты брэсцкага «Дынама».
Сустрэча пачалася а 15.30 на поле ФК «Мінск». «Дынама» гуляе ў чырвона-сінім, «Іслач» — у белым.
Трыбуны «Дынама» (Брэст).
У складзе «Іслачы» гуляе Аляксандр Глеб.
Падзенне Арцёма Мілеўскага, аўтара першага гола сённяшняга матча, каштавала «жоўтай карткі» абаронцу «Іслачы» Сяргею Канцавому.
Які футбол! Будзе што расказаць заўтра ў дзіцячым садку.
Першы тайм скончыўся з лікам 1:1. Гол у браму «Іслачы» на 23-й хвіліне забіў Арцём Мілеўскі, праз дзесяць хвілін лік зраўняў Аляксандр Макась. Змяніць гэты лік да канца гульні каманды не здолелі.
Брэсцкае «Дынама» не здолела выйграць у «Іслачы», інтрыга застаецца





