Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Брэсцкае «Дынама» і «Іслач» сёння ў Мінску згулялі ўнічыю — 1:1. Такім чынам Брэст не здолеў датэрмінова аформіць чэмпіёнства. 

БАТЭ сёння выйграў у гасцях у «Віцебска» 2:1 і захаваў інтрыгу ў чэмпіянаце. Адставанне за два туры да фінішу складае пяць балаў.

Дынама Брэст — 69, БАТЭ — 64, Шахцёр — 62. 

У наступным туры, праз два тыдні, 24 лістапада брэсцкае «Дынама» гуляе дома з «Віцебскам», а БАТЭ — з мінскім «Дынама».

Брэсту, каб стаць чэмпіёнам, у двух турах трэба або двойчы згуляць унічыю, або раз перамагчы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?