Чарговы матч на Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба адзначыўся масавай бойкай паміж беларускімі і расійскімі юнакамі, паведамляе hockey.by.
У турніры ўдзельнічаюць зборная Беларусі (узрост гульцаў — 17 гадоў) і зборная Расіі (16 гадоў). Іх гульцы і сталі ўдзельнікамі канфлікту. Сутычка пачалася пасля канфлікту расіян з форвардамі беларускага першага звяна Фёдарам Нікалаенем і Ягорам Ігнаценкам.
Бойка здарылася падчас змены складаў, таму на лёдзе адначасова апынуліся па дзве пяцёркі кожнай з каманд. Суддзям каштавала немалых высілкаў расцягнуць хакеістаў.
Беларусы добра праявілі сябе ў бойцы, праўда, у хакейным паядынку ў выніку перамаглі расіяне. Лік — 6:0.





