Увечары 2 лістапада ў «Мінск-Арэне» адбыўся канцэрт Алы Пугачовай. Як вядома, ад кіраўніка дзяржавы ёй перадалі цукеркі, якія звычайна уручаюцца толькі першым асобам дзяржаў. Але гэта былі не ўсе падарункі ад Лукашэнкі, паведамляе НТВ.

Ала Пугачова вярнулася з трыма мяхамі адборнай бульбы, а таксама салам і ордэнам.

Лукашэнка, адзначае канал, дорыць бульбу толькі высокапастаўленым гасцям. А для сваёй любімай спявачкі яшчэ і забяспечыў кожны мяшок падрабязнай інструкцыяй. З бульбы аднаго гатунку Прымадонна можа гатаваць мужу Максіму Галкіну і дзецям — 6-гадовым Гары і Лізе суп і пюрэ. А бульбу іншага гатунку можна смажыць і рабіць дранікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?