Ілюстрацыйнае фота Dmitry Niko, Shutterstock.com.

Ілюстрацыйнае фота Dmitry Niko, Shutterstock.com.

Як стала вядома «Нашай Ніве», сёння мінскае хакейнае «Дынама» выправілася ў храм Усіх Святых. 

Злыя языкі сцвярджаюць, што такое на іх памяці ўпершыню. Гэта выглядае як спроба радыкальна вырашыць праблему доўгай серыі паразаў — на сёння «Дынама» з 18 баламі і 11 паразамі запар займае перадапошняе месца ў турнірнай табліцы КХЛ. 

Што каманда рабіла ў храме? 

У прэс-службе «Дынама» адказваць на гэтае пытанне адмовіліся. 

«Наша Ніва» таксама звярнулася па каментарый у храм-помнік. 

Работнікі адказалі нам, што хакеісты спускаліся ў крыпту царквы, а мерапрыемства, маўляў, было запланаванае даўно. 

На нашае пытанне, дык ці паставілі яны хаця б свечкі, нам адказалі, што «паставілі, пры чым першыя праявілі ініцыятыву». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?