Кіраўнік Рады ЕС Дональд Туск, які сыходзіць з пасады, не лічыць Расію «стратэгічным партнёрам Еўропы». Аб гэтым піша Financial Times.

«Мне даводзілася амаль кожны тыдзень публічна нагадваць іншым лідарам ЕС, што Расія — гэта не наш стратэгічны партнёр, а наша стратэгічная праблема. Мяне нават празвалі маньякам за тое, што я быў так засяроджаны на гэтай тэме», — заявіў Туск.

Паводле яго слоў, адной з яго галоўных мэтаў на пасадзе кіраўніка Рады ЕС было захаванне «адзінства ЕС», і гэтаму перашкаджала «агрэсіўная палітыка Крамля».

Туск лічыць, што яго жорсткая пазыцыя ў дачыненьні да Расіі была правільнай, кажучы пра «карысці ад увядзення санкцый» супраць краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0