Беларусь з 2020 года адмовіцца ад выпуску біядызельнага паліва, паведамляе «Белнафтахім».

Адмова ад вытворчасці біядызеля абмяркоўвалася 14 лістапада на сустрэчы старшыні канцэрна «Белнафтахім» Андрэя Рыбакова з калектывам «Магілёўхімвалакно».

Кіраўнік канцэрна адзначыў, што ў сувязі з адмовай з наступнага года ад вытворчасці біядызеля ўмовы выканання паказчыкаў для прадпрыемстваў будуць досыць няпростымі.

Андрэй Рыбакоў таксама ахарактарызаваў шэраг аспектаў вонкавага і ўнутранага характару, якія будуць вызначаць работу нафтахімічнай галіны краіны ў найбліжэйшай будучыні, аж да 2024 года. У першую чаргу гаворка ішла аб падатковым манеўры Расіі, цэнаўтварэнні на рынках і кошце нафты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0