У красавіку 2018 года цяперашні брытанскі прэм'ер Борыс Джонсан, які ў той час займаў пасаду кіраўніка МЗС, сустрэўся з расійскім бізнэсменам Аляксандрам Лебедзевым, які ў савецкія часы быў агентам КДБ, паведамляе The Guardian.

Сустрэча адбылася праз месяц пасля замаху ў Солсберы на Сяргея Скрыпаля.

Джонсан наведаў прыватны дом Лебедзева ў ваколіцах італьянскай Перуджы праз два дні пасля наведвання саміту НАТА, адной з галоўных тэм якога стала атручванне Скрыпаля і яго дачкі Юліі. Пра што яны размаўлялі, невядома.

Аляксандр Лебедзеў — былы агент КДБ. Лебедзеў служыў у эканамічным аддзеле аналітычнага ўпраўлення, дзе займаўся вывучэннем таварных рынкаў і рынкаў дзяржаўных даўгоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?