Адразу два выпадкі спробы правозу чаю «Relax», які змяшчае каноплі, зафіксаваныя на беларуска-літоўскай мяжы.

Першы здарыўся 15 лістапада ў пункце пропуску «Прывалкі». На заднім сядзенні аўтамабіля «Mercedes», які ехаў на ўезд у Беларусь, пагранічны нарад знайшоў дзве ўпакоўкі «Relax». Кіроўца аўто — 21-гадовы грамадзянін Літвы — заявіў, што купіў напой у самай звычайнай краме.

На наступны дзень у пункце пропуску «Беняконі» такая ж сітуацыя адбылася з грамадзянінам Беларусі. «Audi» пад кіраваннем 23-гадовага жыхара Гродзенскай вобласці накіроўваўся на ўезд у краіну. Пры аглядзе багажніка сабакам была выяўлена ўпакоўка такой жа гарбаты.

У абодвух выпадках чай канфіскаваны праваахоўнікамі і накіраваны на экспертызу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0