Расійскі газаправод «Паўночны паток — 2» будзе запушчаны ў сярэдзіне 2020 года, заявіў віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, піша ТАСС.
«У сярэдзіне наступнага года», - сказаў Козак. У якім менавіта месяцы гэта адбудзецца, віцэ-прэм'ер не ўдакладніў.
Раней міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак заяўляў, што запуск «Паўночнага патоку — 2» можа адбыцца да канца гэтага года.