Рэспубліканская партыя выступіла з заявай наконт парламенцкіх выбараў, які прайшлі ў Беларусі 17 лістапада.
Андрэй Бажко. Фота з facebook.com.
«Выбарчая кампанія прайшла спакойна, арганізавана, адкрыта, галосна і на канкурэнтнай аснове, у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь, што пацвярджаецца рэакцыяй міжнародных назіральнікаў», — гаворыцца ў заяве.
«Перашкод пры дзейнасці назіральнікаў, вылучэння прадстаўнікоў у камісіі, рэалізацыі правоў кандыдатаў у дэпутаты на ўсіх этапах выбарчай кампаніі не выяўлена», — лічыць Рэспубліканская партыя.
Галоўным дасягненнем выбарчай кампаніі «рэспубліканцы» лічаць павышэнне пазнавальнасці партыі. «Рэспубліканская партыя атрымала падтрымку ад грамадзян і выбаршчыкаў», — гаворыцца ў заяве.
Цікава, што ў каментарах партыя працягвае называць сябе «апазіцыйнай».
Аднаму з лідараў Рэспубліканскай партыі Андрэю Бажко, які балатаваўся ў Мінску па Усходняй акрузе №107, у выніковых лічбах напісалі 1,07%, альбо 433 галасы.