Кіраўнік «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін і члены яго сям'і валодаюць нерухомасцю агульным коштам $5,5 мільёна. Пра гэта гаворыцца ў новым расследаванні расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.

У дэкларацыі Рагозіна за 2018 год пазначаны ўчастак плошчай паўгектара з домам плошчай 800 квадратных метраў.

Акрамя гэтага, суседні ўчастак належыць цесцю Рагозіна, 81-гадоваму Генадзю Серабракову.

Навальны звяртае ўвагу, што з улікам афіцыйнай зарплаты чыноўніка кошт знойдзенай нерухомасці ў тры разы большы, чым Дзмітрый Рагозін мог зарабіць чыноўнікам за ўсё сваё жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0