Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што падчас інцыдэнту ў Северадзвінску, дзе пры выбуху загінулі людзі, вялася распрацоўка зброі, што не мае аналагаў, паведамляе РИА Новости.

«Нягледзячы ні на што, мы, безумоўна, будзем удасканальваць гэтую зброю», — сказаў Пуцін на цырымоніі ўручэння ордэнаў Мужнасці ўдовам загінуўшых у жніўні пад Северадзвінскам.

Пуцін таксама адзначыў, што зброя, над якой працавалі загінуўшыя, «заклікана забяспечыць суверэнітэт, бяспеку для Расіі на дзесяцігоддзі наперад».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0