Калі зборная Беларусі выйдзе ў фінал групы D Лігі нацый УЕФА, то згуляе свой матч у Мінску. Так вызначыла лёсаванне ў Ньёне, піша Tut.by.

Для выхаду ў фінал беларусам трэба абыграць ў гасцях каманду Грузіі. Гэты матч пройдзе 26 сакавіка.

У выпадку перамогі наша зборная згуляе з пераможцам матча паміж Косава і Паўночнай Македоніяй.

Фінал адбудзецца 31 сакавіка. Яго пераможца выйдзе на чэмпіянат Еўропы-2020 па футболе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0