Экс-кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Расіі, а цяпер дарадца Уладзіміра Пуціна Валянцін Юмашаў выказаў здагадку, што Уладзімір Пуцін не пойдзе на новы, пяты прэзідэнцкі тэрмін у 2024 годзе.

«Я думаю, калі вы спытаеце Уладзіміра Уладзіміравіча сёння, з упэўненасцю на 99% ён скажа, што ў 2024 годзе ён сыдзе», — заявіў Юмашаў.

На думку Юмашава, у 1999 годзе, перад пачаткам выканання абавязкаў прэзідэнта, Пуцін не думаў пра тое, што ён затрымаецца на гэтай пасадзе.

«Для яго была задача адпрацаваць першы тэрмін, потым другі. Але потым узнікала нейкая новая сітуацыя і ў 2008 годзе ён прыняў рашэнне, што прэзідэнтам стане [Дзмітрый] Мядзведзеў, ён стане прэм'ер-міністрам. Ён вядома ж не збіраўся быць ва ўладзе 19 гадоў», — сказаў Юмашаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0