Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас прапанаваў украінскаму калегу Аляксею Ганчаруку прапрацаваць канкрэтныя сумесныя праекты для росту эканомік дзвюх краін. Сустрэча прэм'ераў праходзіць сёння ў Лондане на палях інвестыцыйнага саміту, перадае БелТА.
«Сітуацыя ў эканоміцы Беларусі стабільная — нізкая інфляцыя, дастатковы ўзровень ЗВР, аднак па ВУП не расцём, гэта праблема. Таму трэба думаць, што разам рабіць з брацкай Украінай, каб мы і вы раслі хутчэй», — сказаў Сяргей Румас.
Аляксей Ганчарук прапанаваў прапрацаваць магчымыя праекты ў развіццё дамоўленасцей прэзідэнтаў Украіны і Беларусі ў розных сферах — ад інфраструктурных і энергетычных праектаў да турыстычных.





