Кіраўнік кампаніі Tesla Ілан Маск прадставіў электрычны пікап з футурыстычным дызайнам — Cybertruck. Прэзентацыя адбылася ў Лос-Анджэлесе непадалёк ад ракетнага завода Space X. Не абышлося без кур'ёзаў. Калі вядучы дызайнер кампаніі паспрабаваў даказаць надзейнасць браніраванага шкла, не ўсе пайшло гладка.

Па словах Маска, кузаў пікапа зроблены з той жа сталі, што і касмічны карабель SpaceX Starship: яна можа вытрымаць удар кувалдай і нават стрэл з 9-міліметровай агнястрэльнай зброі.

Cyberruck мае браняваныя шыбы, якія Маск назваў «празрыстым металам» падчас прэзентацыі. Аднак шкло аўтамабіля разбілася пасля ўдару вялікім сталёвым шаравым падшыпнікам, хоць да таго яго тэставалі кувалдай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0