«І ўсё ж такі фатаграфія — гэта сіла. Сіла схопленага імгнення, настрою, атмасферы. Гэтыя здымкі — красамоўная ілюстрацыя адносінаў людзей і ўлады. Паглядзіце на прэзідэнтаў Літвы і Польшчы, на іх шыкоўных жанчын. І паглядзіце на беларускую дэлегацыю… — піша галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына ў сябе ў фэйсбуку. — Хочацца сказаць: рабяты, ўсё добра, вы не на вайне, зрабіце што-небудзь з вашымі тварамі)).
Мне здаецца, кожны беларускі чыноўнік з часам становіцца як мінімум неўрастэнікам. Бедныя…» — піша рэдактарка.
«Нашай Ніве» — дзякуй за выдатныя фоткі, дадае Леўшына.





