Фота Сяргея Зініна

Фота Сяргея Зініна

Больш за 87 тыс. транспартных сродкаў у Беларусі знаходзяцца ў закладзе. Новы сэрвіс Куфара дапаможа пакупнікам пераканацца ў тым, што аўтамабіль, які яны збіраюцца набыць, не быў закладзены ў кошт фінансавых абавязкаў. А таксама пацвердзіць, што машына не лічыцца ў вышуку, а заяўленыя прадаўцом характарыстыкі аўто адпавядаюць рэальнасці, гаворыцца ў паведамленні гандлёвай пляцоўкі.

VIN — унікальны ідэнтыфікацыйны нумар аўтамабіля. Ён складаецца з 17 сімвалаў, у якіх зашыфраваныя год і месца выпуску аўто, дадзеныя аб кампаніі-вытворцы, характарыстыках машыны, — напрыклад, тыпе кузава, рухавіку, трансмісіі. Ведаючы VIN, таксама можна праверыць, калі машыну завезлі ў Беларусь і правялі мытнае афармленне.

Куфар Аўто стаў першай беларускай пляцоўкай аб'яваў, якая ўкараніла сэрвіс праверкі патрыманых аўто па VIN-нумары. У кампаніі кажуць, што іх мэта — зрабіць рынак патрыманых аўто больш празрыстым і бяспечным.

Калі прадавец падае або рэдагуе аб'яву на Куфар Аўто, ён можа ўвесці VIN-нумар свайго аўто (знайсці яго можна ў тэхнічным пашпарце або на корпусе машыны). Атрымаўшы інфармацыю, Куфар запускае праверку па базах дадзеных. Калі праверка паспяхова пройдзена, у аб'яве з'яўляецца кароткая справаздача: марка і мадэль адпавядае, у вышуку і закладзе машына не лічыцца. Сама аб'ява маркіруецца значком VIN правераны.

Калі сістэма знаходзіць неадпаведнасць паміж дадзенымі ў аб'яве і дадзенымі VIN-нумару, аўто лічыцца скрадзеным, аб'ява адхіляецца. А калі аўто знайдзена ў закладзе, на старонцы аб’явы з’яўляецца адпаведная інфармацыя. 

— Прадавец, які дадае дадзеныя VIN, паказвае, што яму няма чаго хаваць, — кажа Сяргей Свяжын, дырэктар па развіцці пляцоўкі Куфар Аўто. — Для сумленных прадаўцоў праверка па VIN нясе толькі плюсы: гэта просты спосаб прыцягнуць увагу за кошт значка «VIN правераны», атрымаць больш праглядаў аб'явы і хутчэй знайсці пакупніка. Пакупнік, у сваю чаргу, атрымлівае праўдзівую інфармацыю пра машыну з прабегам. 

Каб атрыманая інфармацыя была дасканалай, Куфар супрацоўнічае з платнай базай дадзенных. Аднак для карыстальнікаў Куфар Аўто праверка машын па VIN-нумары з’яўляецца бясплатнай. Зараз на Куфар Аўто можна знайсці больш за 1100 правераных машын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0