Як адзначаецца ў публікацыі The New York Times, амерыканская разведка лічыць, што спецслужбы Расіі прасоўвалі канспіралагічныя тэорыі і рэальныя факты, каб стварыць уражанне, што менавіта Украіна датычная да ўзлому электроннай пошты дэмакратаў.

У сакрэтнай справаздачы для сенатараў-дэмакратаў разведка Штатаў паведамляе, што расейцам удалося зрабіць вінаватай Украіну ў гэтай справе.

Акрамя гэтага, амерыканскія спецслужбы лічаць, што намаганні Масквы могуць павялічыцца да прэзідэнцкай кампаніі 2020 года.

Як піша газета, Расія праз пасярэднікаў спрабавала навязваць асобным амерыканскім палітыкам і журналістам, што менавіта Украіна ўмешвалася ў выбары Злучаных Штатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0