Былы мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг пацвердзіў намер удзельнічаць у выбарах прэзідэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі.

«Я іду ў прэзідэнты, каб перамагчы Дональда Трампа і адрадзіць Амерыку», — напісаў ён у Twitter.

«Ён [Трамп] увасабляе пагрозу існавання нашай краіны і нашых каштоўнасцяў. Калі ён правядзе яшчэ адзін тэрмін на пасадзе, мы можам ніколі не ачуняць. Стаўкі высокія як ніколі. Мы павінны перамагчы на гэтых выбарах. І мы павінны пачаць адраджаць Амерыку», — сказана ў заяве Блумберга.

Багацце Блумберга ацэньваецца ў $54 мільярды. З 2002 па 2013 год быў мэрам Нью-Ёрка. Таксама ён з'яўляецца заснавальнікам інфармацыйнага агенцтва Bloomberg.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0