Віцэ-прэзідэнт НАК і сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар павіншаваў брэсцкае «Дынама» з перамогай у чэмпіянаце і перадаў словы ад бацькі.

— Тое, што зрабілі ўсе астатнія тут прысутныя, па-іншаму як рэвалюцыя ў футбольным свеце — гэта не назавеш. Таму — з перамогай вас! Хлопцы, я хачу перадаць віншаванні ад кіраўніка нашай дзяржавы, ад нашага прэзідэнта, ад прэзідэнта НАК — Аляксандра Лукашэнкі. Казаць шмат не буду. Вы ведаеце, ні разу не было яшчэ, каб у нашым турніры былі чэмпіёны, і іх бы віншаваў бы прэзідэнт. Вы, напэўна, першыя. Можа, я памыляюся, але вы першыя. Думаю, праз некалькі хвілін афіцыйнае віншаванне выйдзе.

Віншую вас з перамогай! Са святам! Вы зрабілі для горада, для сябе і наогул для нашай краіны вельмі вялікае свята. З перамогай вас! Дай бог вам здароўя! І гуляйце, адпачывайце! А вось гэтыя чаркі — гэта гарэлка прэзідэнта. Яна нідзе не прадаецца. Гэта чыста для вашай каманды ад нас ад усіх, — сказаў Віктар Лукашэнка.

Бос брэсцкага «Дынама» Аляксандр Зайцаў раней быў памочнікам Віктара Лукашэнкі.

Перамога «Дынама», як і нядаўняе прызначэнне Віктара Лукашэнкі віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта, павышаюць палітычную вагу старэйшага сына прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?