У Румыніі перавярнулася грузавое судна, на борце якога знаходзілася за 14 000 авечак, піша bbc.com.

Вялікі грузавы карабель Queen Hind, які ішоў пад сцягам астраўной дзяржавы Палау ў Ціхім акіяне, перавярнуўся раніцай у нядзелю, пасля таго як пакінуў румынскі порт Мідыя недалёка ад Канстанца на ўзбярэжжы Чорнага мора.

На борце судна было 22 члены экіпажа — грамадзяне Сербіі. Усе яны былі выратаваныя.

Удалося таксама выратаваць невялікую колькасць авечак. Аднак, мяркуюць ратавальнікі, многія з іх патанулі. 

Чаму судна перавярнулася, пакуль невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0