Здарэнне адбылося вечарам 24 лістапада, у РАУС патэлефанавала ўстрывожаная жанчына, паведамляе абласная міліцыя.

Яна распавяла, што ў двары яе дома ў вёсцы Езапаў была ліса, нібыта раз'юшаная. Жывёла да таго часу ўжо пакусала двух сабак, якія знаходзіліся на прывязі. Яна кінулася на жанчыну, але, на шчасце, ёй удалося схавацца ў хаце. У доме таксама былі муж і дзеці.

Маёр міліцыі Васіль Звягін і лейтэнант міліцыі Ганна Гардзейчык, выехалі на інцыдэнт. Да таго часу ліса хавалася ў хляве. Знешне было падобна, што яна сапраўды хворая. Злавіць жывёлу жывой было не магчыма. Маёру міліцыі прыйшлося выкарыстаць пісталет Макарава. Былі зробленыя тры стрэлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0