У ЗША падвялі вынікі музычнай прэміі American Music Awards. Пра гэта паведамляе CNN.

Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Лідарам па колькасці ўзнагарод стала спявачка Тэйлар Свіфт, якая атрымала перамогу адразу ў шасці намінацыях і па агульнай колькасці заваяваных прызоў абагнала нават Майкла Джэксана. За сваю кар'еру Свіфт атрымала 29 статуэтак, у той час як у Джэксана іх было 24. На American Music Awards артыстка была ўдастоена узнагарод у такіх катэгорыях, як «Найлепшы выканаўца», «Найлепшы кліп» (зорку ўзнагародзілі за відэа You Need to Calm Down), «Найлепшая поп-артыстка», «Найлепшы альбом», «Найлепшы дарослы артыст» і «Найлепшы артыст дзесяцігоддзя».

Білі Айліш прызналі прарывам года, Шон Мэндэс і Каміла Кабела выйгралі ў намінацыя «калабарацыя года». Карэйскі калектыў BTS быў найлепшым у намінацыях «Тур года» і «Найлепшы поп-гурт», а галоўным поп-выканаўцам сярод мужчын быў названы Khalid.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?